Дуэйн Джонсан ашаламіў фанатаў пахуданнем
1- 5.09.2025, 23:25
- 13,368
Амаль на 30 кг.
Вядомы амерыканскі рэслер і акцёр Дуэйн «Скала» Джонсан моцна схуднеў дзеля ролі ў фільме «Крушальная машына». Пра гэта паведамляе New York Post.
Акцёра заўважылі на Венецыянскім кінафестывалі. Фанаты адразу выказалі здагадку, што Джонсан скінуў каля 27 кг. Зазначым, што Дуэйн увасобіў вобраз байца змешаных адзінаборстваў Марка Кера.
Сюжэт фільма «Крушальная машына» разгортваецца ў 2000 годзе і распавядае пра імклівы рост кар'еры Марка Кера. У цэнтры гісторыі таксама будуць асабістыя адносіны галоўнага героя і яго барацьба з нарказалежнасцю. Сярод удзельнікаў стужкі гледачы ўбачаць і ўкраінскага баксёра Аляксандра Усіка, які сыграе ролю Ігара Ваўчанчына. Сусветная прэм'ера «Крушальнай машыны» запланаваная на 3 кастрычніка.
