Як фермер дамогся выключэння сябе з базы «дармаедаў»
4- 8.09.2025, 11:34
- 4,362
У гэтым яму дапамаглі сацсеткі.
Блогер-фермер з Гомельскага раёна Юрый Ганцэвіч напрыканцы ліпеня паскардзіўся ў TikTok, што яго ўключылі ў спіс грамадзян, «не занятых у эканоміцы». Як стала вядома BGmedia, пасля публічнага абурэння вяскоўца выключылі з ліку «дармаедаў».
Па інфармацыі выдання, «дармаедскі» статус з Ганцэвіча нядаўна знялі. Ролю адыграла і ягонае эмацыйнае выступленне ў TikTok, якое сабрала 153 тысячы праглядаў і сотні каментароў.
У канцы ліпеня мужчына абурыўся ў TikTok тым, што ўлады прызналі яго «дармаедам». У роліку ён паказаў поле, якім карыстаецца, некалькі кароў, трактар, заявіў, што нарыхтоўвае кармы, а акрамя кароў у яго ёсць яшчэ 20 каз і баран.
Паводле слоў фермера, у ДАІ пры рэгістрацыі транспарту яму ўручылі паведамленне пра неабходнасць на працягу пяці працоўных дзён з моманту ўручэння з’явіцца ў Гомельскі цэнтр занятасці для афіцыйнага працаўладкавання.
Ён адзначыў, што большасць часу праводзіць на паказаным полі і даўно змірыліўся з тым, што плаціць за газ па поўнай кошце.