8 снежня 2025, панядзелак, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гроднам у верасні заквітнелі сліва і яблыня

4
Пад Гроднам у верасні заквітнелі сліва і яблыня

Фотафакт.

На календары восень, але прырода, падаецца, вырашыла зблытаць пары года. У вёсцы Наумавічы Гродзенскага раёна на пачатку верасня нечакана заквітнелі яблыня і сліва, піша Newgrodno.by.

Фатаздымкамі незвычайнай з'явы падзяліліся чытачы партала. Судзячы па ўсім, паўторнае цвіценне звязана з зацяглым, анамальна цёплым надвор'ем. Аднак, верагодна, з гэтых кветак пладоў ужо не будзе — восень не дасць завязям вызрэць.

Варта адзначыць, што падобныя выпадкі ў рэгіёне фіксаваліся і раней. Так, летась вераснёўская спякота таксама справакавала «другую вясну» для некаторых пладовых культур.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках