Два ачкі Пратаса дапамаглі «Вашынгтону» абыграць «Эдмантан» у Новы год
- 1.01.2026, 15:22
Беларус працягнуў сваю выніковую серыю ў НХЛ.
Два ачкі Пратаса дапамаглі «Вашынгтону» абыграць «Эдмантан» у НХЛ — 6:3, піша sport5.by.
Беларус згуляў у першым звяне з Авечкіным (0+1) і Сурдыфам (2+0). Аляксей стаў аўтарам чацвёртай шайбы «сталічных» і асіставаў Сурдыфу пры апошнім узяцці варот.
24-гадовы форвард Пратас правёў на лёдзе 15:07, у тым ліку 0:21 у меншасці, нанёс 1 кідок, прымяніў 1 сілавы прыём, зрабіў 1 перахоп, дапусціў 3 страты і скончыў матч з карыснасцю «+1».
Беларус працягнуў выніковую серыю да чатырох ачкоў.
У гэтым сезоне ў нашага суайчынніка 40 матчаў і 30 (15+15) ачкоў.
«Кэпіталз» застаюцца на сёмым месцы Усходу, маючы ў актыве 47 ачкоў пасля 40 матчаў.