10 студзеня 2026, Субота, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп сустрэнецца з прэзідэнтам Калумбіі на пачатку лютага

Трамп сустрэнецца з прэзідэнтам Калумбіі на пачатку лютага

Прэзідэнт ЗША патрабуе спыніць паток какаіну і абяцае «жорсткую размову».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што сустрэнецца з прэзідэнтам Калумбіі Густавам Петра на пачатку лютага. Гэта адбылося пасля іх амаль гадзіннай размовы напярэдадні.

«Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з Густавам Петра, прэзідэнтам Калумбіі, у Белым доме ў першы тыдзень лютага. Я ўпэўнены, што гэта будзе вельмі карысна для Калумбіі і Злучаных Штатаў, аднак паток какаіну і іншых наркотыкаў у ЗША павінен быць спынены», — напісаў Трамп у сацсетцы TruthSocial.

Напярэдадні прэзідэнты пагаварылі па тэлефоне? і прэзідэнт Калумбіі Густаў Петра выклаў Дональду Трампу свой пункт гледжання наконт наркагандлю і сітуацыі ў Венесуэле. Петра адзначыў, што ўсведамляе нязгоду прэзідэнта Трампа з яго пазіцыяй. Але лічыць, што значна мэтазгодней пачаць дыялог па гэтых пытаннях, чым вырашаць іх на палях бітваў.

Нагадаем, да гэтага Густаў Петра адкрыта раскрытыкаваў амерыканскія дзеянні ў Венесуэле. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у адказ на гэта выступіў з жорсткімі пагрозамі ў адрас уладаў Калумбіі.

«Калумбія таксама вельмі хворая — ёй кіруе хворы чалавек, які любіць вырабляць какаін і адпраўляць яго ў Злучаныя Штаты. Але доўга ён гэтым займацца не будзе», — заявіў Трамп.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках