The New York Times назваў найлепшыя месцы для адпачынку ў 2026 годзе
2- 10.01.2026, 4:35
- 5,848
Варшава — на другім месцы ў рэйтынгу для падарожжаў.
Выданне The New York Times падзялілася традыцыйным спісам з 52 кірункаў, куды, паводле меркавання журналістаў, варта накіравацца ў адпачынак у 2026-м.
Першую пазіцыю ў рэйтынгу занялі ЗША.
Гэта растлумачылі тым, што сёлета краіна шырока адзначыць 250-годдзе сваёй незалежнасці, і там будзе на што паглядзець.
На другой пазіцыі раптам апынулася Варшава. Складальнікі рэйтынгу прапанавалі паглядзець на горад іншымі вачыма, а таксама наведаць абноўлены Музей сучаснага мастацтва і тэатр TR Warszawa.
Трэцяе месца таксама здзіўляе, бо гэта Бангкок, які славіцца зялёнымі зонамі, арт-цэнтрам Dib Bangkok і старажытным храмам Ват Чайваттханарам. Апошні адчыніў свае дзверы пасля сур’ёзнай рэканструкцыі.
Фішка рэйтынгу — у яго разнастайнасці і спалучэнні папулярных турыстычных і больш экзатычных кірункаў.
Сярод апошніх там апынуліся паўвостраў Оса ў Коста-Рыцы, індыйскі запаведнік з тыграмі Бандхавгарх, алжырскі Оран, Сейшэлы, Арменія, Ісландыя, В’етнам і іншыя мясціны.