11 студзеня 2026, Нядзеля, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальнае відэа пра карупцыю і прэзідэнта ўскалыхнула Кіпр

2
Скандальнае відэа пра карупцыю і прэзідэнта ўскалыхнула Кіпр

Улады падазраюць РФ у хлусні.

Скандальнае відэа з сеткі X, у якім гаворыцца пра нібыта незаконныя схемы пры фінансаванні перадвыбарчай кампаніі прэзідэнта Нікоса Хрыстадулідэса у 2023 годзе, ўскалыхнула Кіпр. Улады аспрэчваюць праўдзівасць відэа і гавораць пра верагодны след РФ.

Пра гэта паведамляе Ekathimerini.

Кіпрскія ўлады, якія расследуюць супярэчлівае відэа, лічаць, што запіс дэманструе характарыстыкі арганізаванай гібрыднай аперацыі, накіраванай на нанясенне непасрэднай шкоды Рэспубліцы Кіпр.

«Паводле крыніц у службах бяспекі, гэтая дзейнасць мае падабенства з арганізаванымі расійскімі дэзінфармацыйнымі кампаніямі, якія раней былі накіраваныя супраць дзяржаў-членаў ЕС. Хоць Расія лічыцца верагоднай крыніцай, улады не выключаюць магчымасці таго, што аперацыя была распачатая з іншага месца з выкарыстаннем аналагічных метадаў», — піша выданне.

Таксама ў матэрыяле гаворыцца, што следчыя адзначылі час публікацыі відэа — яно з’явілася неўзабаве пасля таго, як Кіпр пачаў старшынстваваць у Радзе ЕС — з 1 студзеня 2026 года. Таму праваахоўнікі лічаць, што зламысныя дзеянні могуць быць выкліканыя менавіта гэтай падзеяй.

Слядзтва таксама сцвярджае, што публікацыя дэманструе прыкметы расійскай кампаніі «Двайнік» — скаардынаваных анлайн-дэзінфармацыйных намаганняў, якія вядуцца з 2021 года і, як вядома, накіраваных супраць такіх краін, як Францыя, Злучаныя Штаты, Германія і Ізраіль.

«Аналіз матэрыялу паказвае, што мантаж і агучка відэа былі распрацаваныя для ўзмацнення канкрэтнага наратыву, звязанага з карупцыяй, з відавочнай мэтай падрыву даверу і рэпутацыі асобных асоб і ўстаноў», — піша Ekathimerini.

Скандал на Кіпры

На Кіпры ўспыхнуў скандал пасля публікацыі відэа, у якім нібыта гаворыцца пра незаконнае фінансаванне перадвыбарчай кампаніі прэзідэнта Нікоса Хрыстадулідэса ў 2023 годзе.

Улады назвалі запіс змантаваным і магчымым элементам дэзінфармацыйнай аперацыі, апазіцыя патрабуе расследавання. Сам прэзідэнт адхіліў абвінавачанні і заклікаў перадаць любыя доказы праваахоўнікам.

Адзначым, што з 1 студзеня Кіпр пачаў старшынстваваць у Радзе ЕС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках