На БелАЭС загрузілі свежае ядзернае паліва
10- 10.01.2026, 9:31
- 3,312
Другі энергаблок уключылі пасля «рамонту».
Завершаны планавы папераджальны рамонт другога энергаблока БелАЭС, паведамілі ў Мінэнерга раніцай 10 студзеня, піша «Зеркало».
«Блок уключаны ў сетку. У межах праведзеных работ выканана плановая замена часткі адпрацаванага ядзернага паліва на свежае», — паведамілі ў Мінэнерга.
У ведамстве адзначылі, што «ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай з мэтай падтрымання стабільнага працоўнага стану абсталявання планавы папераджальны рамонт праводзіцца на атамных станцыях штогод».
Нагадаем, пра адключэнне і ўключэнне другога энергаблока паведамлялася і ў ліпені мінулага года. Тады гаварылася пра спрацоўванне «сігналізацыі аб адхіленні ў працы сістэмы астуджэння генератара — неядзернай часткі блока».