11 студзеня 2026, Нядзеля, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зомбі-апакаліпсіс» у Мінску падчас цыклона «Уллі» збянтэжыў беларусаў

19
«Зомбі-апакаліпсіс» у Мінску падчас цыклона «Уллі» збянтэжыў беларусаў

Відэафакт.

Цыклон «Уллі» напярэдадні дабраўся да Беларусі і заваліў гарады і вёскі снегам. Моцная завіруха была і ў Мінску. Карыстальнік Threads паказаў, што адбывалася ў спальных раёнах сталіцы ў той час, пакуль ад снегу ачышчалі цэнтр горада, заўважыла «Зеркало».

Ён апублікаваў відэа, на якім людзі ідуць неверагодна роўным строем, як у кіно пра зомбі.

— Зомбі-апакаліпсіс. Мінск 09.01.2026, — так падпісаныя кадры.

Пад допісам сабралася мноства каментарыяў з гэтай нагоды. Многія не разумелі, чаму людзі ідуць роўна адзін за адным, іншыя здзіўляліся, дзе ж камунальная тэхніка, чаму ніхто не расчышчае хаднікі і даводзіцца «ціснуцца» паміж гурбамі:

«А чаму там людзі строем ідуць?»

«Крок управа, крок улева — гурба!»

Іншыя каментатары патлумачылі, што справа ў тым, што транспарт спыніўся:

«Транспарт не ходзіць, усё снегам занесла, прыбраць не паспелі, людзі гуськом пешшу да метро ідуць»

«Таму што іншых сцежак няма. Але я вельмі сумняваюся, што гэта Мінск. Там такое немагчыма!»

«Там месца шмат. Навошта адзін аднаму ў патыліцу дыхаць?»

«Сын распавядаў, учора хадзіў на спорт. Людзі гуськом ідуць, бо пратоптана вузкая сцежка. А на святлафоры ўвогуле калапс. Чарга на святлафор».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках