Буданаў правёў першую нараду на пасадзе кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны
2- 10.01.2026, 16:25
- 6,858
У цэнтры ўвагі — карупцыя ў ТЦК.
Кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў правёў пашыраную нараду па пытаннях карупцыі ў тэрытарыяльных цэнтрах камплектавання (ТЦК) і самавольнага пакідання частак (па-ўкраінску — СЗЧ) у арміі. Пра гэта ён паведаміў у суботу, 10 студзеня.
У нарадзе ўзялі ўдзел кіраўніцтва Генеральнага штаба, Сухапутных войскаў, Ваеннай службы правапарадку і кіраўнікі праваахоўных органаў.
Буданаў заявіў, што карупцыя ў ТЦК і СП і СЗЧ у Сілах абароны — гэта праблемы, якія ўплываюць на абараназдольнасць Украіны.
«Злоўжыванне службовымі абавязкамі і падрыў ваеннай дысцыпліны — недапушчальныя. Мы вывучаем праблематыку гэтых пытанняў і рыхтуем зразумелыя і эфектыўныя рашэнні», — напісаў кіраўнік ОП у Telegram.