11 студзеня 2026, Нядзеля, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Ёсць вынікі спецаперацый СБУ і ўзгодненыя новыя

Зяленскі: Ёсць вынікі спецаперацый СБУ і ўзгодненыя новыя

Супрацоўнікі Службы таксама супрацьдзейнічаюць дыверсіям РФ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з часова выконваючым абавязкі старшыні Службы бяспекі Украіны Яўгенам Хмарам. Па яго словах, ёсць вынікі спецаперацый, а таксама будуць новыя аперацыі.

Зяленскі падкрэсліў важнасць таго, што баявыя аперацыі СБУ рэалізуюцца менавіта так, як патрэбна Украіне.

- Яўген далажыў пра дэталі аперацый, якія адбыліся нядаўна. На сёння яшчэ рана гаварыць пра іх публічна, але вынікі, на якія мы разлічвалі, ёсць. Новыя аперацыі таксама ўзгодненыя, - адзначыў ён.

Зяленскі дадаў, што СБУ не менш актыўна дзейнічае і на ўнутраным фронце. Супрацоўнікі Службы супрацьдзейнічаюць дыверсіям РФ, блакуюць калабарацыянісцкую дзейнасць і працу расійскіх структур.

- Служба бяспекі Украіны працягвае супрацьдзеянне ўсім формам дыверсій супраць Украіны, а таксама праявам калабарацыі з ворагам. Любая дзейнасць расійскіх структур ва Украіне нязменна блакуецца. Дзякуй усім аператыўнікам і спецназаўцам СБУ, якія абараняюць нашу дзяржаву і ўкраінскія нацыянальныя інтарэсы. Слава Украіне!, - напісаў у Telegram украінскі прэзідэнт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках