11 студзеня 2026, Нядзеля, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як лукашэнкаўская прапаганда разам з расійскім канспіролагам «раскрыла» змову ЦРУ супраць Пуціна

4
Як лукашэнкаўская прапаганда разам з расійскім канспіролагам «раскрыла» змову ЦРУ супраць Пуціна

Ганьбіцца — дык да канца.

Адыёзны расійскі гісторык Яўген Спіцын падзяліўся з лукашэнкаўскім агенцтвам БелТА меркаваннем пра тое, хто насамрэч стаіць за «атакай» на рэзідэнцыю Пуціна на Валдаі, заўважыла «Салідарнасць».

«Пераднавагодняе і навагодняе абвастрэнне сітуацыі ў свеце звязана яшчэ і з украінскім канфліктам. Ён цяпер нібыта адышоў на другі, а можа — і на трэці план, але нікуды не знік. І якосьці з першых палос сышла тэма атакі беспілотнікаў на ноўгарадскую рэзідэнцыю Пуціна, — не без досады адзначыў «эксперт».

І прывёў убойны аргумент, чаму гэтую навіну незаслужана забылі: «А перад самым Новым годам у Міністэрства абароны быў выкліканы ваенны аташэ Злучаных Штатаў. З кіслай фізіяноміяй ён прыйшоў. І з ім сустрэўся не абы хто, а начальнік Галоўнага разведупраўлення Генеральнага штаба. Гэта, увогуле, знакавая падзея, якую ў нас нейк недаацанілі».

Але самае галоўнае, сцвярджае Спіцын, у тым, што нібыта выявілася на той сустрэчы: «Дык вось там усе ўбачылі, хто насамрэч закладаў праграму гэтых беспілотнікаў. Гэта былі не ўкраінцы. Гэта нават былі не брытанцы. Гэта былі самі амерыканцы. Прычым не проста амерыканцы, а супрацоўнікі ЦРУ. Вось яно — глыбінная дзяржава, якая, дарэчы, гуляе ў тым ліку і супраць Трампа, і супраць яго дамоўленасці з Расіяй адносна Украіны».

«Разаблачэнне» расійскага канспіролага, рэтрансляванае беларускай прапагандай амаль праз два тыдні пасля «атакі Шрэдынгера», выглядае максімальна непатрэбным і дурным:

Трамп ужо зрабіў высновы з гэтай гісторыі, абапіраючыся ў тым ліку і на звесткі падступнага ЦРУ.

Берагавая ахова ЗША ўжо пачынае збівацца з ліку, ідучы на чарговы абордаж чарговага расійскага ценявога танкера.

Белы дом даў зялёнае святло законапраекту з санкцыямі адносна РФ.

Лукашэнка ўжо сеў у лужу, выслужваючыся перад Крамлём напярэдадні Новага года фантазійнымі прамовамі пра асабісты ўнёсак у выратаванне Пуціна ад сусветнай закулісы.

Але, здаецца, прапаганда ў Мінску і Маскве вырашыла ў гэтай гісторыі ганьбіцца да канца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках