Для ўдару па Украіне РФ сабрала «Арэшнік» са старых савецкіх ракет
7- 11.01.2026, 10:41
- 12,832
Акрамя ядзернай баявой галоўкі, гэтая ракета можа несці толькі бетонны блок.
Расійская ракета «Арэшнік», хутчэй за ўсё, была сабраная са старых савецкіх ракет. Пра гэта распавёў дырэктар па развіцця абароннага прадпрыемства, афіцэр Паветраных сіл у рэзерве Анатоль Храпчынскі у эфіры «Кіеў24».
Паводле яго слоў, Расія магла мадэрнізаваць некаторыя віды міжкантынентальных балістычных ракет.
«Бо калі б Расія ўжывала звычайную балістычную ракету нават сярэдняй далёкасці, яна не паведамляла б ЗША пра тое, што збіраецца гэта зрабіць. Напярэдадні РФ паведаміла пра гэта Злучаным Штатам, пасля чаго краіна паведаміла сваім грамадзянам на сайце пасольства Украіны пра тое, што існуе пагроза для жыхароў нашай дзяржавы», — падкрэсліў Храпчынскі.
Эксперт дадаў, што спроба Пуціна напалохаць Еўропу заключалася ў тым, што ён можа запусціць такую ракету і ў далейшым можа аснасціць яе ядзернай баявой галоўкай.
«Бо, акрамя ядзернай баявой галоўкі, гэта ракета можа несці толькі бетонны блок, які мы бачылі ў Львове або ў Дняпры», — сказаў ён.
Храпчынскі таксама пракаментаваў інфармацыю пра тое, што «Арэшнік» ляцеў са хуткасцю 13 тысяч кіламетраў у гадзіну.
«Трэба разумець, што мы гаворым пра хуткасць ракеты, якая ідзе па балістычнай траекторыі, гэта значыць не па прамой з пункта А ў пункт Б. У нас вельмі хутка ўспрынялі інфармацыю пра 13 тысяч кіламетраў, аднак варта разумець, што толькі за кошт палётнай траекторыі яна на апошнім этапе заходзіла з такой хуткасцю», — падсумаваў эксперт.