11 студзеня 2026, Нядзеля, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці могуць беларусы спазняцца на працу з-за моцнага снегападу?

14
Ці могуць беларусы спазняцца на працу з-за моцнага снегападу?
Фота: onliner

Юрыст патлумачыў.

У пятніцу, 9 студзеня, беларусы адчулі на сабе наступствы цыклона «Уллі» — дарогі замятала так, што дабрацца на працу своечасова было задачай са зорачкай. Ці можа кіраўніцтва караць работнікаў, якія спазніліся з-за капрызаў надвор'я? Адказвае юрыст.

Як каментуе адвакат юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Раман Навоеў, пад спазненнем разумеецца «несвоечасовае з'яўленне работніка на рабочым месцы пазней устаноўленага часу працы без паважных прычын».

Але дакладнага спісу абставінаў, якія з'яўляюцца паважнымі, у заканадаўстве няма, тлумачыць Навоеў. Таму наймальнік ацэньвае кожны выпадак індывідуальна. І перад тым, як ужываць дысцыплінарнае спагнанне, ён абавязаны папрасіць у работніка пісьмова растлумачыць прычыны спазнення.

— Рэкамендую выкласці [у тлумачальнай] прычыны спазнення, спасылаючыся на складаныя пагодныя ўмовы, указаць, якія разумныя меры прымаліся для недапушчэння спазнення, — раіць адвакат.

Ён падкрэслівае: прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці работніка, які прыняў разумныя меры, але не змог своечасова дабрацца да працы з-за аб'ектыўна складаных пагодных умоў, неабгрунтавана. У такім выпадку яго можна абскардзіць праз камісію па працоўных спрэчках і (ці) суд.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках