11 студзеня 2026, Нядзеля, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі сродак для мыцця шкла з Расіі

7
У Беларусі забаранілі сродак для мыцця шкла з Расіі

З-за недакладнай інфармацыі на ўпакоўцы.

У Беларусі вадкасць для мыцця шкла SIBIRIA –30 ºС уключылі ў рэестр небяспечнай прадукцыі з-за недакладнай інфармацыі на ўпакоўцы. Вытворца заяўляў, што сродак можна выкарыстоўваць пры тэмпературы да –30 градусаў, аднак праверка гэтага не пацвердзіла, перадае «Еўрарадыё».

Паводле даных кантрольных органаў, фактычная тэмпература пачатку крышталізацыі вадкасці склала –13,0 ± 1,2 ºС, што робіць яе непрыдатнай для выкарыстання ў умовах моцных маразоў. Такім чынам, заяўленыя характарыстыкі не адпавядаюць рэальным паказчыкам.

З 12 студзеня ў краіне ўступае ў сілу забарона на рэалізацыю, увоз і абарот дадзенай прадукцыі. Вадкасць для мыцця шкла, якая ўжо знаходзіцца ў продажы, вымуць з гандлёвых сетак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках