11 студзеня 2026, Нядзеля, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія ўпершыню атакавала Украіну новай зброяй

3
Расія ўпершыню атакавала Украіну новай зброяй
БПЛА Karrar

У ГУР паказалі, як яно выглядае.

Расійскія акупанты ўпершыню выкарысталі ўдарны БПЛА «Герань-5». Гэтым дронам вораг атакаваў Украіну на пачатку 2026 года. Пра гэта паведамілі у Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР МО).

Вядома, што беспілотнік мае даўжыню каля 6 метраў і размах крылаў да 5,5 метра.

«У адрозненне ад папярэдніх мадыфікацый лінейкі «Герань», апарат выкананы паводле нармальнай аэрадынамічнай схемы. У той жа час большасць ключавых вузлоў і кампанентаў уніфікаваныя з іншымі ўзорамі гэтай серыі», — адзначылі ў ГУР.

У прыватнасці, вораг выкарыстаў 12-канальную сістэму спадарожнікавай навігацыі «Комета», трэкер на базе мікракамп’ютара Raspberry і 3G/4G-мадэмаў. Таксама ўстаноўлена выкарыстанне рэактыўнага рухавіка Telefly — такога, як вораг прымяняе на БПЛА «Герань-3», аднак з большай цягаю.

Маса баявой часткі ўдарнага БПЛА «Герань-5» складае каля 90 кг. Заяўленая далёкасць паражэння — каля 1 000 км.

Разведка адзначыла, што новы ўдарны дрон расіян даволі падобны да іранскага беспілотніка Karrar.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках