11 студзеня 2026, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус гераічна выратаваў жанчыну ў Нідэрландах

12
Беларус гераічна выратаваў жанчыну ў Нідэрландах
Дзмітрый Вербіцкі

34‑гадовы Дзмітрый Вербіцкі — палітычны ўцекач.

34‑гадовы Дзмітрый Вербіцкі стаў героем нідэрландскіх СМІ.

Гэта здарылася ў горадзе Эйндховен. Дзмітрый Вербіцкі спачатку пачуў проста хлоп. Кажа: «нібыта пластык на лёд упаў».

Павярнуў галаву і ўбачыў: са слізкай, заснежанай вуліцы машына з’ехала ў канал. Дзмітрый убачыў, што ў аўтамабілі, які ідзе на дно, — засталася жанчына-кіроўца. Не думаючы ні хвіліны, Дзмітрый скокнуў у ледзяную ваду і выцягнуў жанчыну з машыны, перадае «Наша Ніва».

Кадры эпічныя: машына плыве, а яе шклоачышчальнікі працягваюць працаваць.

Бародаты, усмешлівы Дзмітрый — палітычны ўцекач з Беларусі. Ён жыве ў цэнтры для мігрантаў, туды яго і адвезла паліцыя, якая прыбыла на месца здарэння. Аўтамабіль дасталі з вады з дапамогай спецтранспарту.

Нідэрландцы не шкадуюць для Дзмітрыя слоў захаплення. І цытуюць яго словы: «А цяпер хачу аднаго: у душ і гарачага чаю».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках