11 студзеня 2026, Нядзеля, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэлог пра Зяленскага: ЗША не бачылі такога лідара з часоў Лінкальна

9
Кэлог пра Зяленскага: ЗША не бачылі такога лідара з часоў Лінкальна

Спецпрадстаўнік Трампа ў захапленні ад прэзідэнта Украіны.

Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Кэлог заявіў, што лічыць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага упартым палітыкам у добрым сэнсе гэтага слова. Ён растлумачыў гэта тым, што Зяленскі мае ўласнае меркаванне і не баіцца яго выказваць.

Пра гэта Кэлог заявіў у інтэрв'ю ITV News.

«Ён жорсткі су*кін сын... Ён упарты. У яго ёсць уласнае меркаванне. І ён не баіцца яго выказваць. Ён умее працаваць са СМІ. Ён — лідар, які знаходзіцца пад пастаянным ціскам і ў той жа час з'яўляецца мужным. І я сказаў людзям у адміністрацыі, што ў ЗША мы не бачылі такога лідара з часоў Авраама Лінкальна», — заявіў Кэлог.

Таксама ён распавёў, што аднойчы сказаў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу: «Сэр, ён вельмі падобны на вас».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках