11 студзеня 2026, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анлайн-шлюб за мяжой: як зрабіць яго афіцыйным у Беларусі

3
Анлайн-шлюб за мяжой: як зрабіць яго афіцыйным у Беларусі

Замежнае пасведчанне аб шлюбе не прызнаецца ў нашай краіне аўтаматычна.

Сказалі адно аднаму «так» за мяжой — ды яшчэ і анлайн? Рамантычна, але далей узнікае лагічнае пытанне: што рабіць з такім шлюбам у Беларусі?

Як тлумачыць юрыст Анастасія Макарэвіч, замежнае пасведчанне аб шлюбе ў нас не прызнаецца аўтаматычна, нават калі цырымонія была цалкам законнай, піша mlyn.by.

Расказваем, як узаконіць адносіны ў Беларусі.

Першы крок — атрымаць арыгінал пасведчання аб шлюбе ў краіне, дзе была зарэгістраваная цырымонія.

Пасля гэтага дакумент неабходна легалізаваць. Працэдура залежыць ад таго, ці з’яўляецца краіна ўдзельніцай Гаагскай канвенцыі.

«Калі краіна ўваходзіць у Гаагскую канвенцыю, на пасведчанні ставіцца апастыль. Ён пацвярджае сапраўднасць подпісу і пячаткі службовай асобы», — тлумачыць юрыст.

Калі ж дзяржава не з’яўляецца ўдзельніцай канвенцыі, спатрэбіцца консульская легалізацыя. Яе праводзяць або ў кансульстве гэтай краіны ў Беларусі, або ў кансульскай установе Беларусі за мяжой.

Пасля легалізацыі пасведчанне неабходна перакласці на рускую або беларускую мову. Пераклад павінен быць выкананы кваліфікаваным перакладчыкам і абавязкова натарыяльна засведчаны ў нашай краіне.

Затым трэба звярнуцца ў загс па месцы рэгістрацыі і падаць пакет дакументаў: арыгінал легалізаванага пасведчання аб шлюбе, натарыяльна завераны пераклад, пашпарт, заяву ўстаноўленай формы, квітанцыю аб аплаце дзяржаўнай пошліны.

Калі з дакументамі ўсё ў парадку, вам аформяць беларускае пасведчанне аб шлюбе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках