12 студзеня 2026, панядзелак, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нэтаньягу: Народ Ізраіля і ўвесь свет захапляюцца велізарнай мужнасцю грамадзян Ірана

Нэтаньягу: Народ Ізраіля і ўвесь свет захапляюцца велізарнай мужнасцю грамадзян Ірана
Біньямін Нэтаньягу

Прэм’ер-міністр Ізраіля падтрымаў пратэстоўцаў у Іране.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньягу падтрымаў масавыя пратэсты ў Іране. Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада краіны.

Па словах Нэтаньягу, Ізраіль уважліва сочыць за падзеямі, якія адбываюцца ў Іране.

«Пратэсты за свабоду распаўсюдзіліся па ўсёй краіне. Народ Ізраіля і ўвесь свет захапляюцца велізарнай мужнасцю грамадзян Ірана», — заявіў ізраільскі прэм’ер.

Ён дадаў, што падтрымлівае іх барацьбу за свабоду і рашуча асуджае гвалт супраць ні ў чым не вінаватых цывільных асоб.

Нэтаньягу таксама выказаў надзею на тое, што «персідская нацыя неўзабаве будзе вызвалена ад іга тыраніі».

«І калі гэты дзень настане, Ізраіль і Іран зноў стануць вернымі партнёрамі ў пабудове будучага дабрабыту і міру для абедзвюх краін», — падсумаваў прэм’ер.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках