У Гомельскім раёне п’яны кіроўца BMW урэзаўся ў мікрааўтобус, што рухаўся ў тым жа напрамку
1- 11.01.2026, 22:02
- 2,160
Два чалавекі пацярпелі.
Два чалавекі пацярпелі пры сутыкненні легкавіка і мікрааўтобуса ў Гомельскім раёне, паведамілі ў абласнай ДАІ.
Прыгода здарылася 11 студзеня ў 00:30. Паводле папярэдняй інфармацыі, 30‑гадовы кіроўца ехаў па вуліцы Савецкай у аграгарадку Ераміна і ўрэзаўся ў мікрааўтобус Fiat, які рухаўся ў тым жа напрамку.
У выніку ДТЗ кіроўца BMW, а таксама яго 44‑гадовы пасажыр атрымалі траўмы, іх даставілі ў бальніцу.
Інспектары высветлілі, што кіроўца легкавіка знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
