Узброеныя сілы Украіны атакавалі Навачаркаскую ЦЭС у Растоўскай вобласці
3- 12.01.2026, 11:58
- 3,620
Пачаўся пажар.
У Растоўскай вобласці РФ у ноч на 12 студзеня прагрымелі выбухі. Паведамляецца пра ўдар па Навачаркаскай ЦЭС, дзе ўспыхнуў магутны пажар.
Гэта цеплаэлектрастанцыя, найбуйнейшая на поўдні Расіі, атакам падвяргаецца не ўпершыню. Пра чарговы інцыдэнт паведамляе тэлеграм-канал Supernova+.
На канале апублікавана відэа, знятае, як сцвярджаецца, у расійскім Навачарску. На кадрах відаць зарыва пажару, чутны гук рухавіка БПЛА.
«Гэта не скутар ляціць, гэта ляціць дрон. Вунь там нешта гарыць. Сястра разбудзіла а 07:15, бо ўжо два збілі. Вось такая, бл*дзь, раніца... Ляціць дзесьці, проста побач... Дык як дзяцей у школу цяпер адпраўляць?» — скардзіцца аўтар відэа.