Беларуска здзейсніла рэкордны скок з парашутам і дошкай
2- 12.01.2026, 12:33
- 2,134
Відэафакт.
Беларуска Вольга Наўмава ужо 15 гадоў займаецца скайсёрфінгам — гэта скокі з парашутам, падчас якіх да ног спартсмена мацуецца дошка, а ў вольным падзенні выконваюцца розныя трукі. Дзеля такіх эксперыментаў экстрэмалы падымаюцца на вялікую вышыню, і, як аказалася, роўных Вользе няма. Нядаўна яна здзейсніла скок з вышыні 6384 метраў і была ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Скок адбыўся 10 лістапада 2025 года. Вольга на верталёце паднялася ў раёне Сянгбочэ ў Гімалаях і з вышыні 6384 метраў здзейсніла скок. Падчас рэкорднага скоку ёй давялося змагацца з моцным ветрам, аднак Вольга здолела ўтрымаць дошку пад кантролем і паспяхова раскрыць парашут. Прыземлілася яна на ўзлётна-пасадачнай паласе на вышыні 3766 метраў.
Ну а некалькі дзён таму стала вядома, што Вольга афіцыйна ўключаная ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
У невялікім каментары яна сказала, што з таго часу, як адкрыла для сябе скайсёрфінг, яе марай было здзейсніць унікальны скок і тым самым натхніць дзяўчат па ўсім свеце не баяцца і быць смелымі.