12 студзеня 2026, панядзелак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Як Украіна стварае ракету для удараў у глыб Расіі

1
WSJ: Як Украіна стварае ракету для удараў у глыб Расіі

Гэта змяняе баланс сіл.

У цэнтральнай Украіне на адным з засакрэчаных заводаў вядзецца праца над новай крылатай ракетай FP-5, якая атрымала неафіцыйную назву «Фламінга». Гэты праект стаў ключавым элементам імкнення Кіева стварыць уласнае далёкабойнае ўзбраенне і знізіць залежнасць ад заходніх паставак, піша The Wall Street Journal.

Ракета даўжынёй больш за гарадскі аўтобус і масай каля сямі тон здольная несці баявую частку вагой да 1,1 тоны. Паводле дадзеных кампаніі-распрацоўніка Fire Point, запас паліва дазваляе ракеце «Фламінга» пераадольваць больш за 2 900 км, што супастаўна з магчымасцямі расійскіх ракет «Калібр» і Х-101. Гэта істотна перавышае далёкасць дзеяння заходніх сістэм, якія ёсць у Украіны.

Fire Point ужо вядомая стварэннем далёкабойнага беспілотніка FP-1, які актыўна выкарыстоўваўся для ўдараў па расійскай нафтавай інфраструктуры. Аднак адносна невялікі зарад дронаў дазваляў Расіі хутка аднаўляць пашкоджаныя аб’екты. Новая ракета, як лічаць распрацоўшчыкі, павінна наносіць значна больш сур’ёзную шкоду.

Праект рэалізуецца ва ўмовах жорсткай эканоміі: выкарыстоўваюцца адкрытыя праграмныя рашэнні, рухавікі ад старых савецкіх самалётаў і максімальна простыя, але надзейныя кампаненты. Пры гэтым кампанія пастаянна дапрацоўвае канструкцыю, прызнаючы, што ракета пакуль не дасягнула ўсіх заяўленых характарыстык і застаецца ўразлівай для перахопу.

Fire Point была заснаваная ў 2022 годзе і за кароткі час вырасла да больш як 2 000 супрацоўнікаў на дзясятках пляцовак па ўсёй краіне. Кампанія заяўляе, што кожная вытворчасць мае дублюючую пляцоўку на выпадак расійскіх удараў.

Першае прымяненне «Фламінга» Украіна афіцыйна прызнала ў жніўні — па мішэні ў Крыме. Эксперты адзначаюць, што нават пры абмежаванай эфектыўнасці сам факт з’яўлення ў Украіны ўласных далёкабойных ракет ужо змяняе баланс сіл, пазбаўляючы Расію адчування бяспекі глыбока ў тыле.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках