12 студзеня 2026, панядзелак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавы бізнес «Беларуснафты» ў РФ давялі да банкруцтва

2
Нафтавы бізнес «Беларуснафты» ў РФ давялі да банкруцтва

Санкцыі ЗША і ўкраінскія дроны.

Пад пагрозай банкруцтва апынуўся адзіны нафтаздабыўны актыў беларускіх уладаў у Расіі — «Нафтавая кампанія «Янгпур», піша Plan B.

Гэта «дачка» «Беларуснафты» і адзін з найбуйнейшых і да нядаўняга часу самых прыбытковых дзяржбізнэсаў на расійскім рынку. З-за таго, што з-за санкцый ЗША нафта не прадаецца, а з-за дронаў Украіны не перапрацоўваецца ў былых аб’ёмах, у «Янгпура» няма грошай, каб заплаціць падаткі.

Першая ластаўка?

Паводле звестак расійскай картатэкі судовых спраў, у самым канцы 2025 года заяву ў суд аб прызнанні даўжніка банкрутам накіравала ўпраўленне Федэральнай падатковай службы РФ па Кіраўскай вобласці. Справу будзе разглядаць Арбітражны суд горада Масквы — па месцы рэгістрацыі «Янгпура».

Падрабязнасці прэтэнзій падаткавікоў, уключаючы суму падатковай запазычанасці, у базе арбітражных судоў пакуль не раскрываюць. Але ўжо сам факт перадбанкрутнага стану буйнага нафтавога бізнесу (у Расіі ён уваходзіць у топ-70 з 700) сведчыць пра праблемы, з якімі сутыкнулася гэтая валаўтваральная галіна Расіі. І адначасова — пра найсур’ёзнейшыя праблемы, якія маюць беларускія ўлады.

Яны найсур’ёзнейшыя, бо яшчэ ў 2024 годзе «Янгпур» быў шостым па аб’ёмах выручкі (280 млн долараў — пасля ТД «БелАЗ», ТД «БМЗ» (Масква), «МАЗ-Рус», «Хорус» («Гарызонт») і «Белнафтахім-Рос») і другім па прыбытку (35,5 млн — пасля ТД «БелАЗ») беларускім дзяржбізнесам у Расіі. А ў канцы 2025 года не можа разлічыцца з падатковай.

А што тады адбываецца з іншымі беларускімі актывамі ў Расіі?

Замарыліся

Да пачатку 2026 года кампанія «Янгпур» была ледзь не нацыянальнай гордасцю. Гэта — першы нацыянальны праект па здабычы Беларуссю нафты за мяжой. Пра яго заўсёды марыў Лукашэнка. І яго мара стала явай у 2013 годзе, калі актывы «Янгпура» ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (уключаючы ліцэнзіі на здабычу нафты, газавага кандэнсату і газу) на таргах выкупіла «Беларуснафта».

З таго часу кампанія была ў плюсе па ўсіх паказчыках. У 2021 годзе, натхнёныя дынамікай, беларускія ўлады дакупілі і далучылі да «Янгпура» яшчэ аднаго мясцовага нафтаздабытчыка — «Пурнефть». І тады ж перад аб’яднаным бізнесам была пастаўленая задача да 2025 года выйсці на ўзровень здабычы нафты, які маюць беларускія нафтавікі на радзіме. Гэта — каля 2 млн тон у год.

З запланаванага ўдалося, як хацелася, дасягнуць у 2024-м здабычы прыроднага газу ў аб’ёме 1,2 млрд кубаметраў. А вось па нафце планы правалены. Максімум, што публічна згадвалася, — каля 400 тыс. тон у 2023 годзе.

Слабае звяно

Галоўнай прычынай правалу гэтых планаў сталі міжнародныя санкцыі, якія былі ўведзеныя ў 2022 годзе і планамерна пашыраліся на нафтавы сектар Расіі. Ціск, які ЗША аказалі ў 2024—2025 гадах на ключавых пакупнікоў расійскай нафты ў Індыі і Кітаі, пагоршыў сітуацыю ў галіне.

Адначасова Украіна пачала выбіваць ракетнымі і дронавымі атакамі расійскія нафтаперапрацоўчыя магутнасці: з-за гэтага Расія страціла звыш 20% перапрацоўкі. І гэта практычна да нуля звяло поле для манеўру для сярэдніх і малых нафтаздабыўных кампаній.

«Янгпур», як паказвае цяперашняя сітуацыя, аказваецца самым слабым звяном сярод іх.

«Мара» і «гордасць» у 2023—2024 гадах прайграла паводле пазову «Сбербанка», якому была вінная амаль 7,5 млн долараў з-за росту дысконтаў на расійскую нафту гатунку Urals. У снежні мінулага года, як звярнуў увагу Plan B., адначасова з падаткавікамі прэтэнзіі да беларускай кампаніі ў суды накіравалі і расійскія вытворцы нафтагазавага абсталявання і трубаправоднай арматуры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках