Трамп павіншаваў новага прэзідэнта Meta з прызначэннем на пасаду
1- 12.01.2026, 20:05
- 4,562
Прэзідэнт ЗША пахваліў Марка Цукерберга за «выдатны выбар».
Былая намесніца дарадцы па нацыянальнай бяспецы пры прэзідэнце ЗША Дзіна Паўэл Маккормік стала прэзідэнтам і віцэ-старшынёй савета дырэктараў кампаніі Meta. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павіншаваў яе з прызначэннем.
«Віншую Діну Паўэл Маккормік, якую толькі што прызначылі новым прэзідэнтам Meta. Выдатны выбар Марка Цукерберга! Яна выдатны і вельмі таленавіты чалавек, які служыў у адміністрацыі Трампа з сілай і адзнакай», — напісаў ён у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
У прэс-рэлізе кампаніі гаворыцца, што Маккормік стане чальцом кіраўніцкай каманды Meta, будзе дапамагаць вызначаць агульную стратэгію і яе рэалізацыю. Яна таксама будзе супрацоўнічаць з камандамі па вылічальных магутнасцях і інфраструктуры, каб забяспечыць рэалізацыю інвестыцый у адпаведнасці з мэтамі і стымуляваць станоўчы эканамічны ўплыў у супольнасцях па ўсім свеце.
«Акрамя таго, яна ўзначаліць намаганні па стварэнні новых стратэгічных партнёрстваў у сферы капіталу і пошуку інавацыйных спосабаў пашырэння нашых доўгатэрміновых інвестыцыйных магчымасцяў», — дадала кампанія.
Рэспубліканцы раней крытыкавалі Meta за ўтойванне кантэнту, які мог бы нанесці шкоду рэпутацыі Джо Байдэна, у прыватнасці рэпартажы пра ягонага сына Хантэра. Трамп лічыў, што Цукерберг быў адным з тых, хто рыхтаваў супраць яго змову падчас выбараў 2020 года.
Пры гэтым у жніўні 2024 года рэспубліканец паведаміў у эфіры тэлеканала Fox News, што Цукерберг патэлефанаваў яму, каб выбачыцца за памылкі. У канцы лістапада таго ж года кіраўнік Meta абедаў у маёнтку Трампа Мар-а-Лага ў Фларыдзе.