Шайгу правёў тэлефонную размову з сакратаром Савета нацыянальнай бяспекі Ірана
3- 12.01.2026, 20:48
- 6,808
Улады Ірана рыхтуюцца да ўцёкаў у РФ?
Сакратар Савета бяспекі Расіі Сяргей Шайгу і Сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані правялі тэлефонную размову. Пра гэта РБК паведамілі ў прэс-службе апарата Савета бяспекі РФ.
Падчас размовы Шайгу выказаў спачуванні ў сувязі з шматлікімі ахвярамі ў рэспубліцы, дзе праходзяць пратэсты, і асудзіў «спробу знешніх сіл умешвацца ва ўнутраныя справы Ірана». Ён таксама выказаў гатоўнасць развіваць двухбаковае супрацоўніцтва на аснове Дамовы аб усеабдымным стратэгічным партнёрстве, падпісанай 17 студзеня 2025 года.
Бакі дамовіліся працягваць кантакты і каардынаваць пазіцыі дзеля забеспячэння бяспекі.
Напрыканцы снежня ў Іране ўспыхнулі масавыя пратэсты. Гэта адбылося на фоне глыбокага эканамічнага крызісу — да канца 2025 года інфляцыя дасягнула 42,2% у гадавым вымярэнні; нацыянальная валюта, іранскі рыял, аслабла да рэкордна нізкага ўзроўню — 1,42 млн за $1.