Зяленскі: Кожны нармальны чалавек хоча, каб народу Ірана пашчасціла вызваліцца ад рэжыму
1- 12.01.2026, 23:54
Важна, каб свет не ўпусціў момант.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць маштабныя пратэсты ў Іране, фактычна паўстанне, відавочным знакам таго, што «Расіі прасцей не будзе».
Пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў у вячэрнім звароце.
«Тое, што адбываецца ў Іране цяпер — маштабныя пратэсты, фактычна паўстанне, — гэта таксама відавочны знак таго, што Расіі прасцей не будзе. І кожны нармальны чалавек на зямлі вельмі хоча, каб народу Ірана нарэшце пашчасціла вызваліцца ад рэжыму, які там ёсць і які прынёс столькі зла, у тым ліку і ва Украіну, і ў іншыя краіны», — заявіў прэзідэнт Украіны.
Паводле яго слоў, важна, «каб свет не ўпусціў гэты момант, калі змены магчымыя».
«І кожны лідар, кожная краіна, міжнародныя арганізацыі павінны цяпер уключыцца, дапамагчы людзям прыбраць тых, хто вінаваты ў тым, што Іран, на жаль, быў такім. Усё можа быць інакш», — дадаў Зяленскі.