13 студзеня 2026, aўторак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі прыпадае на кожнага беларуса з нацыянальных багаццяў?

Колькі прыпадае на кожнага беларуса з нацыянальных багаццяў?

Упершыню ў гісторыі была падлічана вартасць усіх багаццяў Беларусі.

Упершыню ў гісторыі была падлічана вартасць усіх нацыянальных багаццяў Беларусі. Ацэнку правялі па рынкавых цэнах, паведамляе Белстат.

На гэтай аснове спецыялісты стварылі эксперыментальны Баланс актываў і пасываў.

Менавіта ён адлюстроўвае вартасць усіх эканамічных актываў нашай краіны за вылікам фінансавых абавязацельстваў.

Канчатковая сума можа быць павялічана. У цяперашнім Балансе не ўлічылі вартасць водных рэсурсаў. У далейшым гэтая ацэнка з’явіцца.

«Фармат прадстаўлення Балансу актываў і пасываў будзе змяняцца паэтапна», – адзначылі ў Белстаце.

У цяперашняй табліцы можна даведацца, што больш за Br1,201 трлн складаюць непрадукаваныя фінансавыя актывы.

Туды ўваходзяць зямля, мінеральныя рэсурсы і карысныя выкапні, а таксама водныя, некультываваныя і іншыя прыродныя рэсурсы.

Што да прадукаваных актываў, то яны склалі каля Br513,8 млрд. Большая частка з іх — гэта будынкі, машыны і абсталяванне, культываваныя біялагічныя рэсурсы і прадукты інтэлектуальнай уласнасці.

У суме атрымалася Br1,715 трлн, аднак яшчэ трэба адняць фінансавыя абавязацельствы ў памеры Br60,1 млрд. Разам — Br1,665 трлн.

У разліку на душу насельніцтва гэта атрымліваецца каля Br180,8 тыс. Сума, дастатковая для куплі самай простай і таннай кватэры ў Мінску, напрыклад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках