Белы дом: у ЗША накіроўваецца 31 млн барэляў нафты з Венесуэлы
- 13.01.2026, 4:34
Каракас адправіў нафту ў ЗША для перапродажу.
Трыццаць адзін мільён барэляў нафты накіроўваецца з Венесуэлы ў Злучаныя Штаты. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дома Каролін Левіт у эфіры тэлеканала Fox News.
«Трыццаць адзін мільён барэляў нафты цяпер накіроўваецца ў Злучаныя Штаты для перапродажу. Гэтыя грошы паступаюць на рахунак, які кантралюецца ўрадам ЗША», — сказала яна.