Кангрэс ЗША разгледзіць два законапраекты аб анексіі Грэнландыі
9- 13.01.2026, 9:18
- 3,414
Дэмакраты падрыхтавалі адказ на ініцыятыву рэспубліканцаў.
Кангрэс ЗША разгледзіць законапраект аб «анексіі Грэнландыі» ў якасці 51-га штата краіны, піша Fox News.
Рэспубліканец з Палаты прадстаўнікоў Рэндзі Файн прапанаваў законапраект, які прадугледжвае спосаб далучыць Грэнландыю да ЗША ў якасці 51-га штата.
Па словах Файна, ініцыятыва павінна дазволіць Дональду Трампу прадпрымаць «неабходныя крокі» для добраахвотнага ўключэння дацкай аўтаномнай тэрыторыі пад юрысдыкцыю ЗША. Кангрэс пры гэтым захоўвае права канчаткова вырашыць, ці стане Грэнландыя штатам.
Файн аргументаваў неабходнасць такой меры стратэгічным размяшчэннем Грэнландыі, яе блізкасцю да Расіі і наяўнасцю крытычна важных мінералаў, а таксама сацыяльнымі праблемамі жыхароў вострава.
«Узровень беднасці ў Грэнландыі значна, значна вышэйшы, чым у Даніі. Краінай кіруюць сацыялісты, і ў інтарэсах Амерыкі не дапусціць, каб такой абшарнай тэрыторыяй паміж Злучанымі Штатамі і Расіяй кіравалі сацыялісты», — сказаў Файн.
Акрамя высокага ўзроўню беднасці, Данія, нібыта, «дрэнна абыходзілася» з грэнландцамі.
«Калі пачалася вайна, Данія не змагла іх абараніць. Здагадвайцеся, хто абараняў Грэнландыю падчас Другой сусветнай вайны? Мы», — заявіў кангрэсмен.
Лепшым вырашэннем пытання ён назваў добраахвотнае далучэнне Грэнландыі да ЗША, а не сілавы варыянт, хоць раней у Белым доме не выключалі выкарыстанне ваеннай сілы для набыцця вострава.
Працэс далучэння да ЗША патрабуе адабрэння Кангрэса: спачатку прымаецца закон аб фармаванні новага штата, затым жыхары тэрыторыі зацвярджаюць канстытуцыю гэтага штата, пасля чаго Кангрэс канчаткова галасуе за яго ўключэнне з наступным подпісам прэзідэнта.