Абарончы камітэт Вярхоўнай Рады Украіны перадумаў наконт адстаўкі Малюка
7- 13.01.2026, 12:44
- 3,450
Сёння будзе «кадравы дзень»
Камітэт Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і разведкі пры паўторным разглядзе падтрымаў адстаўку Васіля Малюка з пасады кіраўніка Службы бяспекі Украіны. Пра гэта паведаміў народны дэпутат ад «Голасу» Яраслаў Жалезняк.
Рашэнне падтрымалі 12 членаў камітэта, пяцёра выступілі супраць, адзін устрымаўся. Напярэдадні ў профільным камітэце «за» прагаласавалі толькі сямёра.
З прадстаўленнем прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб адхіленні Малюка сёння не пагадзіліся нардэпы Раман Костэнка, Саломія Баброўская, Сяргей Рахманін (усе — «Голас»), прадстаўніца «Еўрапейскай салідарнасці» Ірына Фрыз і Вадзім Іўчанка («Бацькаўшчына»).
Жалезняк мяркуе, што на сённяшнім галасаванні сесія Рады таксама прыме адстаўку кіраўніка СБУ большасцю галасоў. Ён анансаваў 13 студзеня як «кадравы дзень» у парламенце.