ДАІ паказала масавае ДТЗ з трыма аўтамабілямі і грузавіком на МКАД
- 13.01.2026, 17:41
- 3,256
Відэафакт.
ДАІ паказала відэа масавага ДТЗ з трыма аўтамабілямі і грузавіком на МКАД у Мінску. Падрабязнасці агучылі ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
«Парушэнне правілаў манеўравання прывяло да ДТЗ на МКАД», — адзначылі ў ДАІ.
Паводле папярэдніх звестак, у аўторак, 13 студзеня, 63-гадовы вадзіцель, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля Suzuki, ехаў па ўнутраным кальцы МКАД. У раёне 28-га кіламетра ў момант перабудавання ён не пераканаўся ў бяспецы манеўру і справакаваў сутыкненне з грузавіком KAMAZ.