Пад Столінам мужчына замёрз насмерць падчас снегападу
4- 13.01.2026, 18:09
- 5,196
Мужчына днём 8 студзеня выйшаў з дому і не вярнуўся.
Столінскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 49-гадовага жыхара аграгарадка Велемічы, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Раман Зармаеў.
Мужчына днём 8 студзеня выйшаў з дому і не вярнуўся. Яго маці звярнулася да праваахоўнікаў. Пошукавыя мерапрыемствы праводзіліся некалькі дзён. У гэты час былі складаныя пагодныя ўмовы, моцныя снегапады.
— Днём 11 студзеня цела мужчыны было знойдзена ў тым жа аграгарадку пад снегам. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Якіх-небудзь цялесных пашкоджанняў, якія сведчылі б пра крымінальны характар смерці, не выяўлена. Прызнaчана судова-медыцынская экспертыза, — расказаў Раман Зармаеў.
Ён адзначыў, што, паводле папярэдніх звестак, смерць наступіла з-за пераахаладжэння.
Столінскі РАСК высветліць усе абставіны здарэння падчас праверкі.