13 студзеня 2026, aўторак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пройдуць пазапланавыя рэйды на прадпрыемствах

2
У Беларусі пройдуць пазапланавыя рэйды на прадпрыемствах

Каго закрануць.

У 2026 годзе ў Беларусі ўзмоцніцца кантроль за выкананнем правілаў аховы працы. Мінпрацы і сацабароны анансавала серыю пазапланавых праверак і сумесных рэйдаў з супрацоўнікамі Следчага камітэта на прадпрыемствах краіны.

Паводле паведамленняў ведамства, план мерапрыемстваў уключае не толькі планавыя, але і раптоўныя праверкі. Асаблівую ўвагу нададуць арганізацыям, дзе адбыліся няшчасныя выпадкі, — туды будуць накіроўвацца мабільныя групы спецыялістаў.

Таксама запланаваны рэйды са ўдзелам следчых органаў для расследавання здарэнняў з цяжкімі наступствамі.

Паралельна з кантролем на прадпрыемствах плануюць больш актыўна ўкараняць аўтаматызаваныя сістэмы для маніторынгу ўмоў працы і ўліку траўматызму. Гэта павінна дапамагчы ў аператыўным выяўленні і ўстараненні патэнцыйных рызык.

Дадаткова вялікую ўвагу нададуць прафілактыцы. У планах — традыцыйныя месячнікі бяспекі, семінары па тыповых парушэннях, а таксама абавязковая праверка ведаў по ахове працы для кіраўнікоў і спецыялістаў.

Асобнае месца ў графіку ведамства займе XII Беларуска-Расійская навукова-практычная канферэнцыя на гэтую тэму.

Акрамя таго, у 2026 годзе абновяць правілы аховы працы для шэрагу спецыфічных сфер, уключаючы заапаркі, кіназдымкі, будаўніцтва, тэатры, водалазныя работы і эксплуатацыю пад'ёмных механізмаў. Перагледзяць таксама нормы выдачы сродкаў індывідуальнай абароны і спіс работ, забароненых для непаўналетніх.

Асноўныя мэты ўсіх гэтых мер, як падкрэслілі ў ведамстве, — зніжэнне вытворчага траўматызму, павышэнне культуры бяспекі і стварэнне ўмоў, пры якіх кожны работнік зможа працаваць без рызыкі для жыцця і здароўя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках