14 студзеня 2026, Серада, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Еўрапарламента заклікае ўвесці жорсткія санкцыі супраць Ірана

1
Прэзідэнтка Еўрапарламента заклікае ўвесці жорсткія санкцыі супраць Ірана
Раберта Мецола

Карпус вартавых ісламскай рэвалюцыі могуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй.

Прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Раберта Мецола заклікала сваіх калег з ЕС увесці значна больш жорсткія санкцыі супраць Ірана, у прыватнасці прызнаць Карпус вартавых ісламскай рэвалюцыі тэрарыстычнай арганізацыяй.

Пра гэта паведамляе Euractiv.

У лісце Мецолы, які яна накіравала ў аўторак прэзідэнтцы Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен і з якім азнаёмілася выданне, прэзідэнтка Еўрапарламента прапануе ўвесці санкцыі ў дачыненні да большай колькасці службовых асоб іранскага рэжыму за «рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека».

Акрамя таго, Мецола заклікае ўвесці больш жорсткі кантроль за экспартам тэхналогій, якія могуць быць выкарыстаныя для падаўлення пратэстаў.

«Лічу, што Еўрапейскі саюз павінен прадэманстраваць узгоднены і адзіны інстытуцыйны адказ», – напісала чыноўніца ў лісце, з якім азнаёміўся Euractiv.

Варта адзначыць, што Еўрапарламент не мае афіцыйнай ролі ва ўвядзенні санкцый. Абмежавальныя меры прапануе Еўракамісія.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках