У Тайландзе будаўнічы кран абрынуўся на цягнік
2- 14.01.2026, 10:17
- 4,324
Шмат загінулых і параненых.
У Тайландзе ў выніку падзення будаўнічага крана на цягнік не менш як 19 чалавек загінулі, а яшчэ 80 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пра гэта піша Reuters.
Паводле звестак Reuters, трагедыя адбылася сёння раніцай, 14 студзеня, на паўночным усходзе Тайланда. Кран, які выкарыстоўвалі пры будаўніцтве лініі хуткаснага чыгуначнага моста, абрынуўся ў момант праходжання пасажырскага цягніка.
Трос крана зачапіўся за лакаматыў, пасля чаго цягнік сышоў з рэек. Пашкоджана некалькі вагонаў.
На момант аварыі ў цягніку было каля 195 пасажыраў, некаторыя з іх аказаліся заціснутыя ў вагонах. Паводле папярэдніх звестак, вядома пра 19 загінулых і 80 параненых. Пацярпелых можа быць больш. Выратавальнікі працягваюць працы на месцы трагедыі. Некаторыя пацярпелыя яшчэ знаходзяцца ў вагонах, прымаюцца меры, каб іх адтуль дастаць.

Відавочцы кажуць, што перад аварыяй яны пачулі гук падзення крана на цягнік, пасля чаго склад сышоў з рэек. Трос крана зачапіўся за лакаматыў.
Міністр транспарту Тайланда Пхіпхат Ратчакітпракарн удакладніў, што будаўнічы кран абрынуўся на тры вагоны цягніка. Усе загінулыя знаходзіліся ў двух з трох пацярпелых вагонах. Паводле яго слоў, праваахоўнікі ўжо вызначаюць прычыну трагедыі. Ад далейшых каментароў ён адмовіўся, заявіўшы, што пакуль рана казаць пра прычыны падзення крана.