Ноччу ў Беларусі было да мінус 30°С
2- 14.01.2026, 11:26
- 3,206
Халадней за ўсё было ў Шклоўскім раёне.
Сёння, у ноч на 14 студзеня, у Беларусі было да 30°С. На метэастанцыі «Вялікі Межнік», што ў Шклоўскім раёне, было мінус 29,7°С.
У Беразіне было мінус 25°С, на метэастанцыі «Палескі» — 24,7°С, у Мінску — 13,4°С.
Сёння ўдзень па краіне абяцаюць да мінус 16°С, у Мінску — да мінус 13°С, увечары — да мінус 16°С.