Жыхары Рэчыцы каталіся з горкі ў труне
3- 14.01.2026, 12:52
- 4,656
Незвычайны відэафакт.
Адправіўшыся на фотасесію ў лес пад Рэчыцай, сярод зімовай прыгажосці дзяўчына натрапіла на нечаканы прадмет. Карыстальніца vikkkkk_k24 у TikTok падзялілася з падпісчыкамі незвычайным выпадкам, заўважыў «Могилев. Онлайн».
Аўтарка відэа Вікторыя распавяла, што пры бліжэйшым разглядзе прадмет аказаўся труной. Каб пераканацца, што ўнутры няма «сюрпрызу», яна разам з кампаніяй перакуліла знаходку. Толькі тады зразумела: хтосьці выкарыстоўваў труну замест цюбінга для катання з горкі.
Відэа стала падставай для шматлікіх жартаў у каментарыях.
@vikkkkk_k24 Хто спрабаваў з’язджаць з горкі ў труне?😂 #рэкамендацыі #Рэчыца #лес #труна ♬ Blue Danube Waltz - The London Symphony Orchestra
«Вось гэта я разумею: калі ў апошні шлях, дык з ветрыкам!»
«Апошняя рэстайлінгавая версія цюбінга».
«Проста гатовы да любога канца паездкі».
«Вось на чыгуннай ванне круцей будзе. Мы каталіся».
«Дзед распавядаў: калі ён быў маленькі, у яго бабулі на гарышчы ляжала труна; яны з сябрамі скралі тую труну і каталіся, як на лодцы, па рацэ».
«Гэта каб далёка не хадзіць: паехаў, у дрэва ўрэзаўся — і адразу на месцы ўпакуюць».
Сама Вікторыя здзіўляецца, як труну прыцягнулі ў лес і адкуль яна ўзялася ў аматараў экстрэмальных забаў. Яна ўспомніла, што ў яе дзяцінстве каталіся на санках, капоце, лінолеуме або пакетах, а цяпер, відаць, гэтага ўжо мала — «у труне значна весялей».