Збройныя сілы Украіны спалілі калону расійскай тэхнікі
2- 14.01.2026, 13:43
- 7,636
Гарэлі танкі і браневікі.
Сілы беспілотных сістэм Збройных Сіл Украіны сарвалі наступ войскаў краіны-агрэсара Расіі на Данецкім напрамку і знішчылі бранятэхніку акупантаў, гаворыцца у паведамленні СБС у сераду, 14 студзеня.
Вайскоўцы 414-й асобнай брыгады беспілотных сістэм «Птушкі Мадзяра» паразілі танкі і бранямашыны, што сарвала намеры войскаў РФ ажыццявіць штурмавыя дзеянні ў бок пазіцый Сіл абароны.
У паведамленні Сіл беспілотных сістэм адзначаецца, што расіяне прыкладаюць значныя намаганні, каб захаваць бранятэхніку, у прыватнасці, абмяжоўваюць яе выкарыстанне на фронце, маскіруюць металічнымі канструкцыямі і сеткамі.