Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра найхаладнейшую ноч
2- 14.01.2026, 15:54
- 5,716
Чаго чакаць.
Белгідрамет сказаў, ці будзе ноч на 15 студзеня ў Беларусі самай халоднай у годзе, піша БелТА.
Нагадаем, што ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі на чацвер, 15 студзеня, бо ў начныя гадзіны тэмпературы будуць апускацца да -25 - -30 градусаў. Найхаладней будзе па ўсходняй палове краіны. А на захадзе часам пройдзе снег, месцамі моцны. Удзень таксама магчымыя нязначныя завеі ў асобных раёнах на паўднёвым захадзе рэспублікі. У дзённыя гадзіны будзе ад -12 да -18 градусаў, у заходніх раёнах каля -7 - -11 марозу.
У Белгідрамеце пры гэтым заўважылі, што цяпер — экватар зімовага сезона, і нельга адназначна сказаць, ці стане ноч 15 студзеня самай халоднай у годзе. Пакуль жа за ўвесь бягучы зімовы сезон ноч на Стары Новы год стала самай халоднай. Месцамі ўсталяваліся маразы каля -20 - -26 градусаў, у Воршы слупкі тэрмометраў апусціліся да -27, а на аўтаматычнай станцыі Вялікі Межнік было -30 марозу.