Данія накіравала ў Грэнландыю ваенную тэхніку і перадавы атрад
8- 14.01.2026, 18:02
- 2,758
У аэрапорце Нуука прызямліўся самалёт Challenger.
Міністэрства абароны Даніі перакінула ў Грэнландыю ваенную тэхніку і перадавы кантынгент вайскоўцаў, які займаецца падрыхтоўкай да магчымага разгортвання больш буйных сіл арміі і іншых падраздзяленняў.
Пра гэта стала вядома тэлерадыёкампаніі DR.
Паводле звестак DR, на пачатковым этапе ў Грэнландыю накіравалі так званую перадавую групу. Яе ключавая задача — падрыхтоўка лагістыкі і ацэнка мясцовых умоў для наступнага прыбыцця асноўных сіл.
У прыватнасці, гаворка ідзе пра вайскоўцаў сухапутных войскаў, якія павінны ўзмацніць ваенную прысутнасць Узброеных Сіл Даніі на востраве.
Пры гэтым значная частка іншых падраздзяленняў дацкай арміі, уключаючы баявыя часткі сухапутных войскаў, цяпер задзейнічана ў выкананні абавязацельстваў у краінах Балтыі.
Таксама паведамляецца, што ўвечары 13 студзеня ў аэрапорце Нуука прызямліўся самалёт Challenger, які належыць ВПС Даніі.