Пяць тэндэнцый, за якімі варта сачыць у сусветнай эканоміцы ў 2026 годзе
- 14.01.2026, 19:17
- 1,398
Рынкі прывыклі ігнараваць рызыкі, але ў 2026 годзе гэты падыход можа даць збой.
Нягледзячы на чаргу палітычных і гандлёвых узрушэнняў, сусветная эканоміка ў 2025 годзе прадэманстравала ўпэўнены рост. Інвестыцыі ў штучны інтэлект (ШІ) і абмежаваны ўплыў тарыфаў на інфляцыю падтрымалі рынкі і ўзмацнілі аптымізм інвестараў. Аднак эксперты папярэджваюць, што ўстойлівасць не азначае неўязлівасць, піша Atlantic Council (пераклад — сайт Charter97.org).
У 2026 годзе глабальную эканоміку чакае шэраг сур'ёзных выклікаў:
1. Сапраўдная бурбалка ШІ.
Бум ШІ стаў глабальным, акцыі тэхналагічных кампаній, у тым ліку кітайскіх, рэзка выраслі. Аднак маштаб інвестыцый па-за межамі ЗША пакуль абмежаваны. Калі бурбалка ШІ пачне здувацца, наступствы могуць быць няроўнымі — Кітай, як і падчас крызісу 2008 года, можа пацярпець менш, чым Захад.
2. Гандлёвыя войны новага тыпу.
ЗША працягнуць павышаць тарыфы, у тым ліку на прадукцыю крытычных галін. У адказ іншыя буйныя эканомікі, найперш ЕС, верагодна, таксама ўзмацняць пратэкцыянізм, асабліва ў дачыненні да кітайскай прадукцыі ў сферы высокіх тэхналогій і фармацэўтыкі.
3. Дылема дзяржаўнага доўгу.
Цэнтральныя банкі скарачаюць балансы і перастаюць актыўна выкупляць дзяржаўныя аблігігацыі. Гэта азначае, што фінансаванне дэфіцытаў усё больш ляжа на прыватных інвестараў, што можа прывесці да росту даходнасцяў і падаражэння крэдытаў.
4. «Войны кашалькоў».
Да сярэдзіны 2026 года большасць краін G20 увядуць токенізаваныя трансгранічныя плацежныя сістэмы. Гэта паскорыць разлікі, але створыць фрагментаваную фінансавую архітэктуру і ўзмацніць працэсы дэдалярызацыі, асабліва ў краінах БРІКС.
5. Эпоха вялікіх выдаткаў.
Шмат якія дзяржавы плануюць маштабныя стымулы, нягледзячы на рэкордныя даўгі. Для развітых эканомік такі курс становіцца ўсё менш устойлівым.