У частцы гарадоў Украіны могуць адмяніць камэнданцкую гадзіну
3- 14.01.2026, 21:41
- 2,252
Зяленскі запісаў відэазварот.
У некаторых гарадах і абшчынах могуць адмяніць камэнданцкую гадзіну пасля ўвядзення надзвычайнай сітуацыі ў энергетыцы Украіны, якая ўзнікла з-за расійскіх атак і пахаладання. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у вячэрнім звароце.
«Я даручыў перагледзець правілы для камэнданцкай гадзіны: на час надзвычайнай сітуацыі можам прыбраць камэнданцкую гадзіну для часткі гарадоў і абшчын. Там, дзе сітуацыя з бяспекай гэта дазваляе, безумоўна», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Зяленскага, адпаведныя прапановы павінны прадставіць члены Кабінета Міністраў.
Скасаванне камэнданцкай гадзіны патрэбнае, каб «у любы час людзі маглі атрымаць усю неабходную падтрымку», і каб бізнес мог «больш рацыянальна» планаваць сваю працу.