Трамп: Нам сказалі, што забойствы ў Іране спыняюцца
- 15.01.2026, 5:59
- 1,738
Прэзідэнт ЗША заявіў, што хутка «мы даведаемся пра гэта».
У Іране нібыта перасталі гінуць дэманстранты, якія выходзяць на вуліцы супраць уладаў, заявіў журналістам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Авальным кабінеце.
«Нам сказалі, што забойствы ў Іране спыняюцца. Яны спыніліся. Яны спыняюцца. І няма плана смяротных пакаранняў, ці... смяротнае пакаранне, ці смяротных пакаранняў. Так мяне праінфармавалі з надзейных крыніц. Мы даведаемся пра гэта», — сказаў ён.
Раней Трамп неаднаразова папярэджваў, што акажа дапамогу іранскім пратэстоўцам, калі ўрад будзе жорстка падаўляць дэманстрацыі і дапускаць гібель людзей. Два дні таму прэзідэнт ЗША звярнуў увагу, што Іран пачаў пераступаць акрэсленую ім чырвоную лінію.