У Беларусі прызначылі новага міністра працы
7- 15.01.2026, 13:27
- 4,646
Наталля Паўлючэнка адправлена ў адстаўку.
Лукашэнка 15 студзеня прызначыў новага міністра працы і сацыяльнай абароны. Крэсла заняў Андрэй Лабовіч, паведаміла прэс-служба дыктатара.
Андрэй Лабовіч пераходзіць на міністэрскую пасаду з пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Раней Мінпрацы ўзначальвала Наталля Паўлючэнка. На пасаду яе прызначылі ў чэрвені 2024 года. Да гэтага чыноўніца займала пасаду першага намесніка кіраўніка ведамства.