15 студзеня 2026, Чацвер, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі засакрэцілі дадзеныя фірмы ўнука Лукашэнкі

3
У Беларусі засакрэцілі дадзеныя фірмы ўнука Лукашэнкі

Пра кампанію «Сезон упакоўкі» беларусам «ведаць не пакладзена».

Улады засакрэцілі дадзеныя фірмы «Сезон упакоўкі», адным з уладальнікаў якой расследавальнікі называюць унука Аляксандра ЛукашэнкіАляксандра Лукашэнку-малодшага. Пра гэта паведамілі ў «Бюро».

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт 29 снежня зарэгістраваў змяненні і дапаўненні для юрыдычнай асобы «Сезон упакоўкі». Але якія менавіта — беларусам ведаць не пакладзена. Адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), які падпарадкоўваецца беларускаму Міністэрству юстыцыі, адмовіўся прадаставіць «Бюро» актуальную інфармацыю пра фірму.

«Па тэхнічных прычынах выпіска ў дачыненні да дадзенага суб'екта [ТАА «Сезон упакоўкі»] не прадастаўляецца», — заявілі ў ведамстве.

«Бюро» накіравала скаргу ў Міністэрства юстыцыі.

На думку расследавальнікаў, АДР хавае дадзеныя кампаніі «Сезон упакоўкі» з‑за ўладальнікаў кампаніі. У чэрвені 2025 года яе зарэгістравалі сяброўка сям'і старэйшага сына беларускага кіраўніка — Віктара Лукашэнкі, «рыбная каралева» Людміла Неронская (80%), і яго сын — Аляксандр Лукашэнка — малодшы (20%). Гэта першы ў гісторыі выпадак, калі нехта з клана Лукашэнкі наўпрост стаў уладальнікам бізнесу.

«Судзячы па ўсім, павышаная ўвага грамадскасці да дзейнасці «Сезон упакоўкі» вымусіла беларускія ўлады прыбегнуць да адпрацаванага сцэнару — схаваць усю магчымую інфармацыю. Раней «Бюро» зафіксавала ўтойванне спісу рэзідэнтаў асаблівай эканамічнай зоны «Брэміна-Ворша» адначасова з тым, як «Сезон упакоўкі» атрымаў там рэзідэнтуру», — адзначылі расследавальнікі.

«Брэміна-Ворша» ў народзе вядомая як «аршанскі афшор» дзякуючы ўсемагчымым льготам і прэферэнцыям, якімі Аляксандр Лукашэнка асабіста забяспечыў АЭЗ сваім указам. Раней «Бюро» таксама высветліла, што бухгалтарская справаздачнасць усіх камерцыйных прадпрыемстваў, звязаных з сынамі Аляксандра Лукашэнкі — Віктарам і Дзмітрыем, засакрэчана Саветам Міністраў як падатковая таямніца.

Акрамя таго, АДР ужо часткова схаваў дадзеныя пра ўладальнікаў дзвюх фірмаў, «Мак.бай» і Мінскай міжнароднай гімназіі, якая падпарадкоўваецца маці пазашлюбнага сына Лукашэнкі — Мікалая, — Ірыне Абельскай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках