У Рызе за 10 дзён нарадзіліся восем пар двайнят
6- 15.01.2026, 19:17
- 1,058
Незвычайна высокі «двайняцкі» паказчык здзівіў жыхароў Латвіі.
За кароткі перыяд у Рыжскім радзільным доме быў зафіксаваны незвычайна высокі «двайняцкі» паказчык. Усяго за дзесяць дзён там з'явіліся на свет восем пар двайнят, піша Delfi.
Сярод нованароджаных — чатыры пары дзяўчынак, тры пары хлопчыкаў, а таксама адна пара рознаполых двайнят.
Статыстыка радзільні таксама паказвае рост колькасці нараджэнняў за год. Калі ў 2024 годзе тут нарадзіліся 3722 дзеці, то ў 2025 годзе гэты паказчык павялічыўся да 3959. У 2025-м сярод нованароджаных было 1763 дзяўчынкі і 1959 хлопчыкаў, тады як годам раней на свет з'явіліся 1958 дзяўчынак і 2001 хлопчык.