15 студзеня 2026, Чацвер, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны вярнуўся ва Украіну і сустрэўся з Зяленскім

11
Залужны вярнуўся ва Украіну і сустрэўся з Зяленскім

Што абмяркоўвалі.

Былы галоўнакамандуючы ЗСУ і пасол у Вялікабрытаніі Валерый Залужны прыехаў ва Украіну і сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта паведаміў украінскі лідар у тэлеграм-канале.

«Сустрэліся з Валерыем Залужным. Падзякаваў яму за працу ў камандзе Украіны. І важна, што мы ўсе разам абараняем незалежнасць Украіны, нашы нацыянальныя інтарэсы, нашых людзей. Абмеркавалі дыпламатычныя задачы, якія актуальныя цяпер і могуць умацаваць нас усіх», — напісаў Зяленскі.

У канцы снежня ўкраінскае выданне Radio NV паведаміла, спасылаючыся на крыніцы, пра планы Залужнага вярнуцца ва Украіну і сысці ў адстаўку з пасады пасла. «Яны з прэзідэнтам абмяркоўвалі розныя пасады для Залужнага — ад прэм’ера да кіраўніка офіса прэзідэнта, але ён на той момант зацікаўленасці не выявіў», — расказаў суразмоўца выдання. Залужны разважаў пра пасаду пасла ў ЗША або галоўнакамандуючага ЗСУ, але рашэнняў прынята не было, сцвярджалі іншыя крыніцы Radio NV.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках