16 студзеня 2026, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне змяняюць правілы каменданцкай гадзіны

Ва Украіне змяняюць правілы каменданцкай гадзіны

Што дазволяць?

Ад гэтага часу ўкраінцы змогуць свабодна перамяшчацца па вуліцах падчас каменданцкай гадзіны, але толькі каб дабрацца да «Пунктаў нязломнасці».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram міністра энергетыкі Украіны Дзяніса Шмыгаля.

Шмыгаль адзначыў, што ў сувязі з масіраванымі атакамі Расіі на ўкраінскую энергетыку дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі. Гэта неабходна перадусім для максімальнай скаардынаванасці дзеянняў усіх службаў у сталіцы, рэгіёнах і абшчынах.

«На мяне як на першага віцэ-прэм’ер-міністра — міністра энергетыкі ўскладзены паўнамоцтвы кіраўніка работ па ліквідацыі яе наступстваў», — адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, ёсць шэраг задач, вызначаных разам з урадам:

Узмацняецца праца Штаба па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі ў энергетыцы і Штаба па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі ў электраэнергетычных сістэмах горада Кіева і Кіеўскай вобласці. Першыя пасяджэнні абодвух штабоў ужо праведзены.

Мяняюцца правілы перамяшчэння грамадзян на вуліцы падчас каменданцкай гадзіны. Людзі змогуць свабодна перамяшчацца, каб дабрацца да «Пунктаў нязломнасці», у тым ліку і ўначы.

Урад рэкамендуе НКРЭКУ ў найкарацейшыя тэрміны перагледзець і максімальна спрасціць падключэнне рэзервовага энергетычнага абсталявання да сетак. Разгляд і ўзгадненне праекта — 2 дні. Атрыманне тэхнічных умоў — 2 дні. Абследаванне і апламбоўка вузла ўліку таксама за 2 дні.

Пераразмяркуюць рэзервовае абсталяванне паміж рэгіёнамі з улікам крытычнасці патрэбаў для аб’ектаў жыццезабеспячэння.

Дзяржаўныя кампаніі, перадусім «Укрзалізниця» і НАК «Нафтогаз», павінны неадкладна забяспечыць закупку імпартуемай электрычнай энергіі на працягу АЗП 2025/26 года ў аб’ёме не менш за 50% ад агульнага спажывання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках